Get Mystery Box with random crypto!

Станіслаў Драгун: 'Не трэба рабіць з мяне апазіцыянера' Экс- | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Станіслаў Драгун: "Не трэба рабіць з мяне апазіцыянера"

Экс-гулец БАТЭ і зборнай Беларусі даў "пакаяльную" прэс-канферэнцыю ў Доме футбола, якая была праведзена сумесным рашэннем з Мінспорту. Станіслаў распавёў пра завяршэнне кар'еры, аднак зрабіў і больш цікавыя заявы:

Для гэтага ў тым ліку сабрана гэтая прэс-канферэнцыя, каб я мог адкрыта асабіста заявіць: не трэба рабіць з мяне апазіцыянера. Я не падпісваў ніякіх лістоў, нікуды не з'ехаў, я люблю сваю краіну, я хачу працаваць на карысць беларускага футбола, калі яму спатрэбяцца мае веды і назапашаны досвед.

Але і сёння ўвесь час даводзіцца адчуваць ціск. У 2020 году я з ім не зладзіўся, хоць гуляў на вялікіх стадыёнах, выпрабоўваў эмацыйны прэс шматтысячнага натоўпу заўзятараў.

Усім вядома запісанае ў тыя дні футбалістамі відэа "супраць гвалту". Але мы запісвалі яго выключна з мірнай мэтай, супраць гвалту з усіх бакоў і не меркавалі, што пасля яно будзе ўспрымацца як нейкае суперапазіцыйнае. Усе людзі супраць гвалту - гэта аксіёма. Аднак потым з іншага боку ўсё перакруцілі так, што з нас зрабілі ворагаў рэжыму.

А далей — больш: відэа ім ужо стала мала, наступны крок — ідзі на барыкады, кудысьці яшчэ. Не, хлопцы: стоп, хопіць. Я яшчэ перад хаосам 2020-га ў адным з інтэрвію сказаў: гэта не мая вайна. Я не палітык, я футбаліст. Гэтай пазіцыі прытрымліваюся і зараз. Паспрабаваў, зразумеў: гэта зусім не тое, чым варта займацца прафесійнаму спартоўцу.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд