Get Mystery Box with random crypto!

Андрэй Хадановіч увайшоў у склад журы адзінаццатага сезону Прэ | ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Андрэй Хадановіч увайшоў у склад журы адзінаццатага сезону Прэміі Гедройця

Таксама вызначаць лёс узнагароды будуць: літаратуразнаўца Ульяна Верына, крытык і літаратар Сяргей Дубавец, пісьменніца Святлана Курс, крытык і літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Доўгі спіс Прэміі Гедойця складаецца з 12 кніг:

1.Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая
2. Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць
3. Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак
4. Васіль Грынь. Не адчайваемся
5. Зміцер Дзядзенка. Ордэн Прамяністых
6. Сяргей Календа. Дэкалог
7. Павел Каспяровіч. Чорная рэчка
8. Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі
9. Маргарыта Латышкевіч, Уласны крыж
10. Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном
11. Ганна Севярынец. Мая школа
12. Аляксандр Хацкевіч. Замак на ўзгорку

Крыніца: facebook Прэмія Гедройця