Get Mystery Box with random crypto!

Гары Потэр – гэта антыфашысцкая дэкларацыя Андрэй Хадановіч | ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Гары Потэр – гэта антыфашысцкая дэкларацыя

Андрэй Хадановіч у новым інтэрв’ю “жыццё-маліна” выказаў думку, чаму Лукашэнка – гэта далёка не Валдэморт, а такія кніжкі, як Гары Потэр могуць быць небяспечнымі для сённяшняга рэжыму ў Беларусі:

“Валдэморт – гэта абсалютнае ўвасабленне зла, а Лукашэнка – гэта яго правінцыйны паплечнік дзесьці на калхозных задворках імперыі зла.

Літаратура напалову складаецца з таго, што напісаў аўтар, а другая палова – гэта тое, што вы прачыталі і падумалі. І гэта ўжо непрадказальна і часам выходзіць далёка па-за намеры пісьменніка. Сённяшні Гары Потэр пра перамогу над Валдэмортам – гэта і пра Беларусь, для расіян – гэта пра непазбежны крах Пуціна, для ўкраінцаў – гэта пра непазбежную перамогу ў вайне. Тое, што добры зарад антыфашызму ёсць у Гары Потэры – гэта дакладна, прычым у самай простай для дзяцей і падлеткаў форме”.

Выпуск пра Гары Потэра ў кантэксце Беларусі глядзіце па спасылцы: