Get Mystery Box with random crypto!

Два гады таму ў гэты дзень мы паехалі галасаваць у вёску. Выба | Лявон Вольскі 🔈

Два гады таму ў гэты дзень мы паехалі галасаваць у вёску. Выбарчы ўчастак быў у школе, у аграгарадку. Мы адразу на ўсялякі выпадак паклалі на задняе сядзеньне два заплечнікі з усім неабходным — бялізнай, шчоткамі-пастамі — калі пойдзе па кепскім сцэнары.
На выезьдзе з гораду стаяў пагрозьлівага выгляду блёкпост. З бэтээрам і жаўнерыкамі з аўтаматамі.
Я быў упэўнены, што ў аграгарадку будзе агратрэшавае сьвята. Як на маім ранейшым участку — у менскай школе на вуліцы Азізава. Там і бээрэсэмаўская самадзейнасьць сьпявала нешта пра “бела-белая русь, я табою гарджусь”, і ўчорашнія выпускнікі бавілі час запіваючы півам гарэліцу. Але ў аграгарадку ўсё было ціха. Стаяла невялікая чарга на галасаваньне. Са зьдзіўленьнем я ўбачыў, што сям’я перада мною мае белыя бранзалеты на руках. Я ж думаў, што ў вёсцы большасьць за стабільнасьць! Унутры таксама было ціха. Аж злавесна! У празрыстай урне ляжалі бюлетэні. Большасьць была складзеная гармонікам!