Get Mystery Box with random crypto!

Я сфоткаў свой бюлетэнь (цёткі з камісіі сарамліва адвялі вочы | Лявон Вольскі 🔈

Я сфоткаў свой бюлетэнь (цёткі з камісіі сарамліва адвялі вочы), склаў яго таксама гармонікам, закінуў у шчыліну, расьпісаўся і выйшаў.
Я выйшаў, паглядзеў на такія звыклыя вясковыя краявіды і раптам адчуў: нешта зьмянілася! Незваротна зьмянілася.
Потым было шмат усяго — трывожныя дні і ночы амаль без інтэрнэту, шакавальная інфармацыя, шэсьці, сьпевы ў дварах, надзеі, расчараваньні…
Але я ведаю: тады, у гэты дзень, усё зьмянілася. Зьмянілася краіна. І яна ніколі ўжо ня будзе ранейшай. Як бы хто не хацеў перагарнуць старонку ці то адкруціць усё назад, гэта ня ўдасца.