Get Mystery Box with random crypto!

Honor прэзэнтавала акуляры віртуальнае рэальнасьці і ноўтбукі | Tech Lead – навука і тэхналогіі

Honor прэзэнтавала акуляры віртуальнае рэальнасьці і ноўтбукі

Акуляры HONOR Movie Glasses за $350 змогуць замяніць тэлевізар з экранам дыяганальлю 200 цаляў. Яны не зьяўляюцца самастойнай прыладаю: іх трэба падлучаць да смартфона ці камп’ютара. У дужкі ўбудаваныя дынамікі і мікрафоны.

Ноўтбук MagicBook X Pro даступны ў мадыфікацыях з 14- і 16-цалевым дысплэем. У спэцыфікацыях пазначаныя 16 ГБ апэратыўнае памяці, SSD на 512 ГБ або 1 ТБ і працэсар Intel Core i5-13500H з 12 ядрамі. Кошт у Кітаі — каля $700.