Get Mystery Box with random crypto!

Створаны матэрыял, зь якога можна пабудаваць сваю выспу і ства | Tech Lead – навука і тэхналогіі

Створаны матэрыял, зь якога можна пабудаваць сваю выспу і стварыць незалежную дзяржаву

Канадзкая кампанія Seabrick прэзэнтавала інавацыйны матэрыял для будаўніцтва марскіх канструкцый. У першую чаргу — хутказборных плывучых плятформаў, якія могуць служыць падмуркам для ўзьвядзеньня на іх любых будынкаў.

Ідэя базуецца на канцэпцыі стварэньня плывучых паселішчаў, якія не належаць ніякай дзяржаве, бо дрэйфуюць у нэўтральных водах, дзе ня дзейнічаюць законы ніводнае краіны. Жыхары гэтакіх плывучых гарадоў могуць самі вызначаць свой побыт, аб'ядноўвацца і будаваць цэлыя мегаполісы.

Дэталі лёгка злучаюцца між сабою і лёгка разлучаюцца, зь іх можна рабіць збудаваньні якіх заўгодна памераў. Матэрыял водатрывалы, але галоўнае — ён таньнейшы за мэталічныя пантоны, плывучы бэтон і марскія алюмініевыя плятформы.