Get Mystery Box with random crypto!

Мужчына памёр ад амёбы, якая паядае мозг, заразіўшыся вадою з- | Tech Lead – навука і тэхналогіі

Мужчына памёр ад амёбы, якая паядае мозг, заразіўшыся вадою з-пад крану

Амэрыканец прамываў нос вадою з-пад крану ды заразіўся амёбаю Naegleria fowleri. Калі выпіць ваду, дзе ёсць гэтая амёба, ня будзе ніякіх праблемаў. Але калі яна трапляе ў арганізм праз нос, то можа міграваць уверх да мозга і выклікаць сьмяротную інфэкцыю.

Амаль усе выпадкі заражэньня Naegleria fowleri фіксаваліся ў Амэрыцы і Азіі. У Эўропе было толькі 16 выпадкаў (у Чэхіі ў 1962—1965 гг). Амёба жыве ў вадзе тэмператураю ад 25 да 32 градусаў. Калі яна трапляе ў нос, то дабіраецца да мозга па нюхальным нэрве.