Get Mystery Box with random crypto!

Далучайся да вышывання партрэтаў палітвязняў Праваабарончы ц | Вясна | Брэст

Далучайся да вышывання партрэтаў палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. 

На знак салідарнасці з тымі, хто апынуўся за кратамі па палітычных матывах, вы можаце далучыцца да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў framedinbelarus.net. Для гэтага вам трэба запоўніць гугл-форму, пасля чаго на электронную пошту вы атрымаеце схемы і інструкцыі.

Framed in Belarus — гэта сацыяльны арт-праект, прысвечаны палітычным зняволеным у Беларусі. Ідэя ў тым, каб намаляваць кожнага чалавека, які быў несправядліва асуджаны, ствараючы «партрэты» гэтых людзей з кароткай гісторыяй іх зняволення. Выкарыстоўваючы старую традыцыйную беларускую тэхніку вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне, арт-праект фіксуе важную эпоху беларускай гісторыі з дапамогай народнага кода-арнаменту. 

Што можна яшчэ зрабіць да Дня палітвязня?