Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча на «хіміі» моцна збілі. Яго | Вясна | Брэст

Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча на «хіміі» моцна збілі. Яго перавялі ў магілёўскую турму

Як паведамляе «MAYDAY TEAM», палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча 16 чэрвеня пасля 20 сутак у ШІЗА міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову № 43, каб той забраў свае рэчы. Пасля гэтага палітвязня перавялі ў магілёўскую турму № 4. Паведамляецца, што ва ўстанову Аляксандра прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.

Нагадаем, у канцы траўня яго два разы запар пакаралі «суткамі» ў штрафным ізалятары: першыя 10 сутак былі за «неахайны выгляд», а потым яшчэ 10 — за «адмову прыбіраць месца агульнага карыстання».

Аляксандра абвінавацілі паводле ч.1 і ч.2 арт. 339 КК ("Хуліганства") за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы. Адзін з надпісаў — «Света, я вас кахаю». У выніку, у судзе Плескацэвіча асудзілі на 2 гады "хіміі".

Падтрымайце палітвязня: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандр Іосіфавіч Плескацэвіч