Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 22

2022-05-22 15:00:00
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

25 траўня
Павядайла Аляксей — трэнер па плаванні з Баранавічаў. 11 жніўня 2020 яго затрымаў патруль ДАІ, а на наступны дзень знайшлі гаручую сумесь, якая "па складзе нагадвае кактэйль Молатава". За гэтае мужчыну апасля асудхілі па ч.1 арт.295-3 Крымінальнага кодэкса ("Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў") на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
Падтрымаць Аляксея можна па адрасе:
ПК-17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Павядайла Аляксей Ігаравіч

Жараў Максім — 25 траўня споўніцца 35 гадоў. Атрымаў 2 гады "хіміі" па справе "карагодаў" 13 верасня 2020 года ў Берасці. З чэрвеня 2021 года адбывае пакаранне ў ПУАТ №49.
Лісты і паштоўкі дасылаць па адрасе:
ПУАТ-49. 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2б
Жараў Максім Сяргеевіч
138 views12:00
Відкрити / Коментувати
2022-05-22 12:40:28 Палітвязень Уладзімір Гундар напісаў за кратамі верш да гадавіны смерці Вітольда Ашурка

Дачка палітзняволенага Уладзіміра Гундара распавяла, што ўчора яе бацька перадаў на волю верш, напісаны 5 траўня 2022 года, які прысвяціў загінуламу год таму ў шклоўскай калоніі Вітольду Ашурку. Пры гэтым, дачка адзначае, што Уладзімір не памятаў дакладна, што менавіта ўчора была гадавіна смерці.

«Вітольду Ашурку прысвячаецца!

Хай шлях — да раю, пекла ці палону —
Усё прайдзі і вынесці здалей.
Васіль Стус

Дружа, ішлі мы поруч вызвольным тропам.
Тропам да запаветнай свабоды,
Да нашае свабоднае шчаслівае Айчыны.

Ён нас знайшоў, ён нас абраў…
Ты гэты троп як мог прайшоў,
А я іду, яшчэ сваім зямным змагарным тропам.

Тропам, які наканаваў сам Госпад нам…
І пастараюся, і за сябе, і за цябе дайсьці
Да нашае свабоднае Айчыны».

Нагадаем, у будынку гродзенскай турмы 18 траўня пачаўся суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — палітзняволены баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. 28 траўня палітвязню споўніцца 62 гады.

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар
152 views09:40
Відкрити / Коментувати
2022-05-22 10:00:53
Псіхалагічная дапамога: Як перажыць пачуццё віны, калі ты з'ехаў, ці застаўся, але ўсё адно яго адчуваеш

Палітычныя падзеі 2020 года наклалі свой адбітак на жыццё беларусаў. Пачуццё віны знаёмае практычна кожнаму, хто браў у іх актыўны ўдзел ці зрабіўся іх сведкам. Не так важна, застаўся чалавек у краіне ці вымушана пакінуў яе, бо праблема не вырашылася і большасць дагэтуль у той ці іншай ступені жывуць у стане стрэсу.

Самыя распаўсюджаныя думкі, пры якіх узнікае пачуццё віны:

• Яны ўдзельнічалі, а я — не (ці рэдка);
• У іх крымінальны артыкул, а ў мяне штраф;
• Шмат хто ў турме, а я на волі;
• Іх збівалі, а мяне — не;
• Я з'ехаў, а іншыя засталіся ў небяспецы.

Паспрабуем разабрацца, як навучыцца даваць рады пачуццю віны і вярнуцца да спакойнага жыцця, наколькі гэта дазваляюць акалічнасці.

Чытаць па спасылцы
181 views07:00
Відкрити / Коментувати
2022-05-21 16:40:00
Палітзняволенай з Пружанаў, пакуль яна пад вартай, зрабілі аперацыю. А разгляд яе крымінальная справы накіравалі па-за межы Берасцейскай вобласці

У Юліі Лаптановіч, пакуль яна ўтрымліваецца ў СІЗА №7, выявіўся апендыцыт. Як вядома берасцейскай "Вясне", жанчыне зрабілі аперацыю, яе стан добры.

А тым часам крымінальную справу Юлію Лаптановіч накіравалі ў абласны суд Гародні. Дата паседжання пакуль невядомая.

Нагадаем, што палітзняволеную абвінавачваюць па вялікай колькасці артыкулаў. У якасці пацярпелых праходзяць суддзі ды пракуроры берасцейшчыны. Пры гэтым у жанчыны ўжо ёсць адзін палітычны прысуд: яе (разам з мужам) раней асудзілі па "карагоднай" справе. Муж Юліі Ігар зараз адбывае пакаранне ў калоніі, яму прызначылі 2.5 гады пазбаўлення волі.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/v7ysy9lab1
188 views13:40
Відкрити / Коментувати
2022-05-21 14:03:16
Заява праваабаронцаў «Вясны» з нагоды Дня палітвязня

«Мы нагадваем уладам Беларусі аб нашых патрабаваннях па вызваленні палітвязняў, пераглядзе ўсіх палітычна матываваных спраў, спыненні пераследу грамадзян за мірнае ажыццяўленне сваіх палітычных і грамадзянскіх правоў, па іх абароне ад парушэнняў і па іх рэабілітацыі, а таксама рашуча пратэстуем супраць працягу палітыкі рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека.

Акрамя таго, мы па-ранейшаму патрабуем правядзення эфектыўнага расследавання ўсіх звязаных з пратэстамі выпадкаў гібелі людзей і катаванняў, актаў жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання, устанаўлення і прыцягнення да адказнасці вінаватых»

Заява цалкам bit.ly/3yQbApq
166 views11:03
Відкрити / Коментувати
2022-05-21 13:35:00
З Кобрына прывязлі ў Берасце, асудзілі да 15 содняў бацьку чацвёра дзяцей. Суд прайшоў напрыканцы пятніцы

Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", 18 траўня ў Кобрыне прайшлі па Алеся Мандру. Спачатку ў яго дома правялі вобшук, а потым чамусьці павезлі ў Берасце.

У абласным цэнтры мужчыну трымалі ў ІЧУ Ленінскага РАУСа, а потым асудзілі па ч.2 арт.19.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Цікава, што згодна з інтэрнэт-раскладам суда, паседжанне адбылося 20 траўня ў 17:30. То бок у апошнія паўгадзіны працы суда ў пятніцу. Суддзя Ленінскага суду Берасця Зміцер Куроўскі даў шматдзетнаму бацьке 15 содняў арышту.

Зараз Алесь Мандра працягвае сядзець у брэсцкім Ізялатары часовага ўтрымання (ІЧУ).

На фота: Алесь Мандра.
Крыніца: https://brestspring.org/tpost/fduy9ymp61
223 viewsedited  10:35
Відкрити / Коментувати
2022-05-21 12:16:25
Вчера Рудницкому не запросили срок. Прокурор попросил перерыв в заседании

20 мая в Московском суде Бреста ожидалось, что состоятся прения сторон по делу Константина Рудницкого. Однако прокурор Вадим Богатко ходатайствовал о том, чтобы отложить заседание, дабы подготовиться к прениям.

Судья Евгений Бреган просьбу прокурора удовлетворил, и назначил продолжение суда на 27 мая 15:00. Таким образом, прения должны будут начаться через неделю.

Напомним, что Рудницкий учился в БрГТУ, занимался спортивной стрельбой. И, как гласят материалы уголовного дела, написал одну кнопку для сайта "Черной книги Беларуси" — и за это ему предъявили обвинение по 5 статьям Уголовного кодекса. Константин признал вину только по одной, ч.6 ст.16 + ч.3 ст.203-1 УК (Пособничество в незаконных действиях с персональными данными). Про его позицию по четырем остальным предъявленным статьям писала "Брестская газета": не было умысла кого-то оскорбить, угрожать и тем более разжигать вражду — да и конкретных пострадавших в деле не имеется
206 views09:16
Відкрити / Коментувати
2022-05-20 19:12:56 Навіны наконт утрымання Юрыя Касцюка

Як стала вядома берасцейскай "Вясне", затрыманага 15 траўня ў Сочы былога палітвязня перавялі ў СІЗА №2 горада Армавір. Падтрымайце Юрыя лістом ці паштоўкай!

Адрас:
ФКУ Следственный изолятор №2
352909 Россия, Краснодарский край, г.Армавир, ул. Пугачева, 32

Крыніца: @viasna_brest
173 views16:12
Відкрити / Коментувати
2022-05-20 15:35:25
Павіншуйце палітвязня Уладзіміра Гундара з Днём народзінаў!

У будынку гродзенскай турмы 18 траўня пачаўся суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — палітзняволены баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. 28 траўня палітвязню споўніцца 62 гады.

У лютым 2021 года Уладзіміра разам з яшчэ 12 фігурантамі справы КДБ уключыў у спіс тэрарыстаў. З-за гэтага фігуранты не атрымліваюць грашовыя пераводы і пасылкі. Але Гундра цяпер у спісе няма, таму вы можаце павіншаваць яго, даслаўшы пасылку або бандэрольку, або зрабіць грашовы перавод.

Уладзіміра затрымалі па "справе Аўтуховіча" ў снежні 2020 года нібыта за падрыхтоўку тэракта. Спачатку яго вінавацілі ў тэрарызме, але пазней гэты артыкул быў зняты. Цяпер Уладзіміру ставіцца ў віну ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
177 views12:35
Відкрити / Коментувати
2022-05-20 13:57:50
Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

22 траўня
Несцярук Станіслаў — берасцеец, атрымаў 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках). Яму ставілі ва абвінавачванне тое, што 10 жніўня 2020 ён прычыніў фізічную шкоду “у выглядзе дзвюх ран у вобласці першага пальца правай кісці” міліцыянту Ігару Калягіну, ды нібыта нанёс “пабоі” іншым пацярпелым.
Калі вы ведаеце, у якой калоніі знаходзіцца зараз Станіслаў, напішыце нам у @BrestSOS

24 траўня
Цярэшка Аляксандр — фігурант "пінскай справы" па паслявыбарчых падзеях 9-10 жніўня ў Пінску. Асуджаны да 6.5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, сустрэне свой другі Дзень народзінаў у няволі. Ірландская сенатарка Івана Бачык у межах кампаніі #WeStandBYyou з’яўляецца сімвалічнай хроснай Аляксандра.
Дасылайце лісты і паштоўкі па адрасе:
ПК-17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
Цярэшка Аляксандр Станіслававіч
219 views10:57
Відкрити / Коментувати