Get Mystery Box with random crypto!

Анлайн-курс «Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыяну | Валанцёры Офіса 👍🏻

Анлайн-курс «Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыянуе аб’яднаная Еўропа»

Гэты анлайн-курс прапанаваны Факультэтам кіравання і глабальных дачыненняў Лейдэнскага ўніверсітэта з Нідэрландаў. Заняткі будуць выкладацца на англійскай мове і будуць прысвечаныя ўплыву палітыкі ЕС на штодзённае жыццё.

Курс ахоплівае наступныя пытанні:
— Як фармуецца палітыка ЕС?
— Як прымаюцца рашэнні і перадаюцца на нацыянальны ўзровень?
— Як можна палепшыць палітыку ЕС у будучыні?

Для паспяховага завяршэння курсу неабходна будзе ад 2 да 3 гадзінаў на тыдзень. Курс доўжыцца 5 тыдняў і складаецца з відэа і матэрыялаў для чытання на кожны тыдзень.

Усе падрабязнасці — тут. Дата закрыцця – 31 снежня.

#адукацыя