Get Mystery Box with random crypto!

«Хваля» цяпер на YouTube! Многія з валанцёраў Офіса ўжо пра | Валанцёры Офіса 👍🏻

«Хваля» цяпер на YouTube!

Многія з валанцёраў Офіса ўжо прайшлі курс «Хваля» па стварэнні свайго медыя. Калі вы не паспелі паўдзельнічаць у ім, то цяпер можаце праглядзець лекцыі ў адкрытым доступе! Мы будзем выкладаць іх паступова.

Падчас «Хвалі» каманда Офіса і запрошаныя эксперты расказалі пра розныя аспекты вядзення і прасоўвання свайго медыя.

У даступных цяпер відэа — лекцыі пра тое, што такое прапаганда і якія інструменты яна выкарыстоўвае. Гэтыя лекцыі правялі ўкраінскія эксперты, сузаснавальнік Украінскага інстытута медыя і камунікацыі Раман Шутаў і аналітык «Дэтэктар Медыя» Ксенія Ілюк.

Падпісвайцеся на канал валанцёраў Офіса ў YouTube, каб не прапусціць наступныя лекцыі.

#адукацыя