Get Mystery Box with random crypto!

BSSF накіраваў зварот у UEFA і FIFA з просьбай перагледзець св | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

BSSF накіраваў зварот у UEFA і FIFA з просьбай перагледзець сваё рашэнне ў дачыненні да Беларускай федэрацыі футбола і Расійскага футбольнага саюза.

Нацыянальным зборным і клубам не павінна быць дазволена прадстаўляць Расію і Беларусь на спаборніцтвах пад эгідай UEFA і FIFA.

BSSF настойвае на прыпыненні ўсёй фінансавай падтрымкі АБФФ з боку UEFA і FIFA, а таксама на персанальных санкцыях супраць спартыўных і футбольных чыноўнікаў, якія адкрыта падтрымліваюць дыктатуру Лукашэнкі і ўдзельнічаюць у палітычна матываваных рэпрэсіях і дыскрымінацыі: Уладзімір Базанаў, Юрый Вяргейчык, Міхаіл Бортнікаў, Міхаіл Вяргеенка, Сяргей Жардзецкі, Сяргей Кавальчук.

BSSF мае шматгадовы вопыт аказання дапамогі спартсменам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, і мае намер распрацаваць праграму падтрымкі футбалістаў з Украіны і Беларусі, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі і якія прадастаўляюць гарантыі і доказы таго, што яны выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі і Пуціна, а таксама публічна выказваюць сваю нязгоду да вайны ва Украіне.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд