Get Mystery Box with random crypto!

​ Ад артыста цырка Du Soleil да пераможцы шахматнай Алімпіяды. | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

​ Ад артыста цырка Du Soleil да пераможцы шахматнай Алімпіяды. Прадстаўляем першых зорных паслоў шахматнага турніру - Chess Solidarity Cup:

Сямён Букін – чэмпіён Беларусі па спартыўнай гімнастыцы і артыст цырка Du Soleil:

Сярод майго наваколля не гучыць пытанне, “калі скончыцца вайна?” Існуе толькі, "калі Украіна пераможа".

Сабіна Аліева – вядучая YouTube-канала «Краіна для жыцця» і журналістка партала tribuna.com:

Трэба крычаць пра тое, што адбываецца зараз ва Украіне. Каб палітыкі, якія занадта доўга думаюць аб прыняцці важных рашэнняў не маглі заснуць без голасу ў іх галавах. Нашага голасу, які павінен гучаць. Дзеля свабоды Украіны, дзеля нашай свабоды.

Валерый Казакоўскі – міжнародны гросмайстар, чэмпіён свету па бліц сярод юнакоў, пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі па шахматах:

Нам трэба аб'яднацца вакол Украіны, народ якой адважна абараняе сваю незалежнасць ад ворага. Жыцці мільёнаў людзей знаходзяцца пад пагрозай, і калі ў нас ёсць нават найменшы шанец аказаць дапамогу, мы павінны ім скарыстацца.

Сцяпан Папоў – чэмпіён свету і шматразовы чэмпіён Еўропы па самба, першы ў гісторыі самбіст – уладальнік прэміі «Fair Play»:

Украіна ўжо перамагла маральна і духам - гэта бачыць увесь Свет.

Кацярына Сныціна – беларуская баскетбалістка, бронзавая прызерка чэмпіянату Еўропы, двухразовая удзельніца Алімпійскіх гульняў і экс-капітан нацыянальнай зборнай:

Фонд ужо шмат месяцаў праводзіць акцыі і мерапрыемствы ў падтрымку беларусаў і беларускіх спартоўцаў. Цяпер наша дапамога патрэбна Украіне, асабліва украінскім дзеткам, якія пацярпелі ад вайны.

Павел Эльянаў – украінскі шахматыст, гросмайстар, двухразовы пераможца шахматных Алімпіяд у складзе зборнай Украіны:

Як сказаў Гары Каспараў, гэта вайна не толькі за Украіну, але і за ўвесь свет. Мы на перадавой барацьбы чалавецтва і дэмакратычных каштоўнасцяў супраць таталітарнай дыктатуры і ваенных злачынцаў.

Нагадваем, што зарэгістравацца на турнір Chess Solidarity Cup можна на сайце chesssolidarity.com. Усе сродкі будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне – ОХМАТДИТ.

#chesssolidarity #chessforukraine