Get Mystery Box with random crypto!

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 года, | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 года, нападнік польскага клуба “Ракаў” Ілья Шкурын падтрымаў шахматны турнір Chess Solidarity Cup і заклікае ўсіх, хто спачувае народу Украіны, прыняць удзел у акцыі:

Да пачатку вайны я гуляў за кіеўскае “Дынама”. Я бачыў адзінства ўкраінскага народа, сілу іх духу і патрыятызм. Не сумняваюся, што Украіна пераможа, а следам і Беларусь стане вольнай.

Зараз мы павінны аб'яднацца і накіраваць нашы намаганні на дапамогу Украіне. Гэтая падтрымка асабліва важная украінскім дзецям, якія пакутуюць ад жахаў вайны. Дапамагаць маленькім дзецям – гэта наш абавязак як сумленных грамадзян. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Рэгіструйся на сайце chesssolidarity.com.
Дзеці павінны жыць! Салідарнасць - наша сіла!

#chesssolidarity #chessforukraine