Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксанд | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Палітвязень журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны з СІЗА ў Баранавічах у папраўчую калонію №22 у пасёлку Даманава ў Івацэвіцкім раёне.

Калонія, больш вядомая як "Ваўчыныя норы", па заявах праваабаронцаў, з'яўляецца "адным з найбольш страшных месцаў на карце Беларусі". Звычайна туды змяшчалі асуджаных па «наркатычных» артыкулах КК, але ў 2021-м пачалі этапаваць і палітвязняў.

Падтрымаць Івуліна лістом можна на новы адрас:

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ІЧ №22, а/с 20, 225295

Івуліну Аляксандру Мікалаевічу