Get Mystery Box with random crypto!

Сямён Букін, свабодны спартсмен і актывіст SOS BY, распавёў, ч | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Сямён Букін, свабодны спартсмен і актывіст SOS BY, распавёў, чаму трэба прыняць удзел у шахматным турніры Chess Solidarity Cup:

Ужо 62 дні кожную раніцу я прачынаюся, бяру свой смартфон і сутаргава чытаю навіны з Украіны. Расейскія войскі працягваюць абстрэльваць ўкраінскія гарады, гіне мірнае насельніцтва, а лакеі пуціна не адмаўляюць верагоднасці пачатку Трэцяй сусветнай вайны. Увесь гэты жах трэба спыніць. У нашых з вамі сілах падтрымліваць Украіну хто і як можа. Ад валанцёрства ў лагеры для бежанцаў да распаўсюджвання праўдзівай інфармацыі пра вайну.

Яшчэ адна магчымасць дапамагчы – гэта прыняць удзел у дабрачынным шахматным турніры Chess Solidarity Cup ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Усе сродкі, сабраныя на мерапрыемстве, будуць накіраваны самай вялікай дзіцячай бальніцы ва Украіне – ОХМАТДИТ. Турнір пройдзе 30 красавіка а 18: 00 па Лондане. Рэгістрацыя ўжо даступная на chesssolidarity.com

Кожны крок дзеля перамогі Украіны і дапамогі украінцам вельмі важны. Таму што гэта вайна не толькі за выжыванне украінскай нацыі, а таксама і беларускай. Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі.

Дзякуй вам за падтрымку, беларусы!