Get Mystery Box with random crypto!

Міжнародная федэрацыя хакея пазбавіла Расію права на правядзен | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Міжнародная федэрацыя хакея пазбавіла Расію права на правядзенне чэмпіянату свету 2023 года.

Чэмпіянат свету павінен быў прайсці ў Санкт-Пецярбургу з 5 па 21 мая 2023 года.

У IIHF заяўляюць:

Рашэнне аб пераносе спаборніцтваў было прынята ў першую чаргу з меркаванняў бяспекі і дабрабыту ўсіх гульцоў, афіцыйных асоб, СМІ і балельшчыкаў.

Як і ў выпадку з папярэднім рашэннем савета аб пераносе юніёрскага чэмпіянату свету 2023 года, які павінен быў прайсці ў Омску і Новасібірску, савет выказаў сур'ёзную заклапочанасць з нагоды бяспечнай свабоды перамяшчэння гульцоў і афіцыйных асоб у Расію, з Расіі і ўнутры краіны.

Альтэрнатыўны гаспадар чэмпіянату свету будзе зацверджаны падчас штогадовага кангрэса IIHF, які пройдзе падчас заключнага тыдня чэмпіянату свету 2022 года ў Фінляндыі.