Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся ў Міжнародны | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт з заклікам падтрымаць Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Антываенная дэкларацыя мае мэту аб'яднаць увесь сусветны спорт, які выступае супраць вайны ва Украіне. Падпісаўшы дэкларацыю, любы прадстаўнік спорту заяўляе аб патрабаваннях спартыўнай супольнасці спыніць баявыя дзеянні, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці, а таксама вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі.

BSSF звярнуўся да Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, Міжнароднага паралімпійскага камітэта, Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў а таксама да міжнародных федэрацый з прапановай падтрымаць антываенную кампанію ў спорце, азнаёміць спартсменаў з тэкстам антываеннай дэкларацыі і заклікаць далучыцца да яе.

Вы таксама можаце зрабіць гэта, паставіўшы свой подпіс па спасылцы