Get Mystery Box with random crypto!

Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыўся ўкраінскі футб | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў далучыўся ўкраінскі футбаліст Максім Шацкіх, лепшы бамбардзір у гісторыі чэмпіянату Украіны.

Украінскі народ вымушаны гераічна змагацца за сваю свабоду і незалежнасць. Нас не трэба вызваляць, мы вольныя, Мы хочам жыць са сваімі сем'ямі ў сябе дома. Украіна наш дом.

Я падпісаў антываенную дэкларацыю, таму што веру ў сілу яднання. Сусветны спорт яшчэ не вычарпаў усе свае магчымасці для таго, каб спыніць вайну. Вайна-гэта вар'яцтва, гэта смерць і разбурэнне, гэта гора для мільёнаў людзей. Гінуць нашы суайчыннікі, нашы сябры, нашы дзеці. Нельга маўчаць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца! Маўчанне-гэта апраўданне вайны.

Нашы спартсмены памянялі спартыўную экіпіроўку на зброю, каб абараняць сваю краіну. Больш за 30 украінскіх спартсменаў ужо загінулі. Кожны голас — гэта, магчыма, выратаванае жыццё. Украінскі народ адзіны як ніколі, я хацеў бы ўбачыць такое адзінства і сусветнага спорту, які хоча спыніць гэты жах. Украіна абавязкова пераможа! Слава Украіне!

Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!