Get Mystery Box with random crypto!

8 мая на 'Азоўсталі' загінуў чэмпіён Кіева па боксе Моша Арцём | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

8 мая на "Азоўсталі" загінуў чэмпіён Кіева па боксе Моша Арцём, які абараняў Украіну ад расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведаміла ягоная маці Ірына на сваёй старонцы ў Facebook:

8.05.2022. У Азоўсталі загінуў мой сын. Моша Арцём Сяргеевіч. Ён сышоў у вечнасць і знаходзіцца ў вечных мясцінах. Божыя рукі — гэта адзінае месца, куды я магу адпусціць свайго сына. Ён загінуў годна, абараняючы Украіну. Бог забраў яго дадому. Дзякуй усім, хто стаяў побач, маліўся, пасціўся, ваяваў. Ты быў вельмі добры сын. Убачымся, сынок, на нябёсах. Мама, якая кахае і чакае сустрэчы. Мы Убачымся. Дзякуй за мірнае неба.

Светлая памяць героям!