Get Mystery Box with random crypto!

Віталь Гуркоў, беларускі кікбаксёр, дванаццаціразовы чэмпіён с | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Віталь Гуркоў, беларускі кікбаксёр, дванаццаціразовы чэмпіён свету па муай-тай і вакаліст гурта BRUTTO, падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

Вельмі доўга лічылася, што спорт па-за палітыкай, але гэта заўжды была хлусня.

Міністэрва спорта кожнай краіны перш за ўсё — гэта інстытут (установа) які (якая) падпарадкоўваецца дзяржаве. І спатоўцы, пакуль яны прадстаўляюць дзяржаву, у поўнай ступені таксама адчуваюць вынікі і нясуць адказнасць за дзеянні ўлады сваёй краіны ў міжнароднай палітыцы.

І калі зараз некаторыя з іх абураюцца санкцыямі міжнародных спартовых камітэтаў, то гэтая дэкларацыя можа быць лакмусавай паперай, каб сказаць, што я не такі, я не кат і не забойца! Я асуджаю вайну і генацыд украінскага народа!
У 2020 годзе спартоўцы Беларусі нарэшце пачалі барацьбу за сваё канстітуцыйнае права і годнасць, і мне прыемна, што зараз менавіта спартоўцы зрабілі Антываенную дэкларацыю.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

Вы таксама можаце далучыцца да кампаніі і падпісаць Антываенную дэкларацыю. Зрабіць гэта можна па спасылцы