Get Mystery Box with random crypto!

Топ-самбіст Сцяпан Папоў даў вялікае інтэрв'ю тэлеграм-каналу | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Топ-самбіст Сцяпан Папоў даў вялікае інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мір!", дзе расказаў пра вайну ва Украіне, будучыню Беларусі і свае адносіны да Пуціна.

Сабралі для вас самыя гарачыя выказванні:

Сістэма ў Беларусі пабудавана выключна на рэпрэсіях. Яна палохае, затрымлівае нават сваіх. Калі нехта зараз па-ранейшаму наверсе, то толькі дзякуючы таму, што рэжыму такія людзі яшчэ выгадныя.

Я ўпэўнены, што настане такі момант, калі людзі, нават тыя ж ябацькі, пачнуць выказвацца. І тыя ж Сабаленка, Мірончык-Іванава, Недасекаў, яшчэ нехта пабягуць наперадзе нас з БЧБ-сцягам. Але пакуль яны маўчаць, нават не гавораць нічога пра вайну. Чаму? Проста баяцца і ім гэта выгадна.

Чалавек, які аднойчы дазволіў сабе быць рабом, застанецца ім да канца жыцця. Яны вераць у тое, што ім выклікаюць, самі сябе запэўніваюць, што тыя, хто не за рэжым, гэта праплачаныя змагары. Такім людзям галоўнае ў жыцці, каб трэнер па галаве пагладзіў, у міністэрстве грамату далі — і ад такіх умоў камфорту яны сыходзіць не будуць.

Уся зараза аб рускім свеце, аб імперскіх амбіцыях раней не заўважалася ў Беларусі. Але зараз гэтая зараза ідзе з Расіі і ў Беларусь. Прапаганда працуе, людзі выходзяць на нейкія акцыі за Расію. І ў гэтым народы вельмі падобныя — прапаганда аднолькава моцна на іх уплывае. Калі ўвесь час слухаць адно і тое ж, пачынаеш у гэта верыць, не мець свайго меркавання. На жаль, беларусы сталі ў гэтым падобныя да рускіх.

Мне цікава будзе паглядзець на тых, хто зараз за Лукашэнку, калі і іх пачнуць шчыміць. А гэта абавязкова адбудзецца пры такім рэжыме. Яны будуць крычаць, што галасавалі за Лукашэнку, дык чаму іх звольнілі, чаму забралі тое і тое? Пакуль іх не крануў прэс, сядзяць спакойна.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд