Get Mystery Box with random crypto!

Антон Лакіза, былы гулец зборнай Беларусі па гандболе, падпіса | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Антон Лакіза, былы гулец зборнай Беларусі па гандболе, падпісаў Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Яшчэ ў 2020 годзе Антон паставіў свой подпіс пад Адкрытым лістом спартсменаў, каб акрэсліць свой пункт гледжання і не мірыцца з тым, што адбываецца ў яго роднай краіне.

Антон Лакіза яшчэ ў 2000 годзе пераехаў у Германію ў "Штасфурт" з трэцяга дывізіёна. Пасля ён змяніў некалькі клубаў, атрымаў рэпутацыю вялікага бамбардзіра, а пазней стаў трэніраваць "Кюнштадт". Цяпер Антон працуе ў IT-кампаніі.

Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можаце і вы! Паставіць свой подпіс можна па спасылке. Ваш голас мае значэнне!