Get Mystery Box with random crypto!

Аляксандр Вахавяк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэклара | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Аляксандр Вахавяк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

Аляксандр Вахавяк — неаднаразовы пераможца і прызёр турніраў серыі Grand Slam, Grand Prix па дзюдо, а таксама сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па самба.

Спартсмен заўсёды выказваў сваю пазіцыю пасля падзей у Беларусі, якія адбыліся ў жніўні 2020, далучыўся да Свабоднага аб'яднання спартсменаў і неаднаразова выказваўся аб тым, што адбываецца. Цяпер спартовец падпісаў Антываенную дэкларацыю, каб падтрымаць украінскі народ і выразна заявіць аб сваім непрыманні вайны ва Украіне.

Далучайцеся і вы! Кожны голас у гэты няпросты час важны. Падпісаць дэкларацыю можна па спасылцы.