Get Mystery Box with random crypto!

Больш за 20 футбалістаў падпісалі міжнародную Антываенную дэкл | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Больш за 20 футбалістаў падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Футбалісты з Беларусі, Украіны і Славеніі выказаліся супраць вайны ва Украіне, паставіўшы свой подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй.

Сярод іх такія зоркі футбола, як Андрэй Варонін, Максім Шацкіх, Віталь Буяльскі, Яўген Селязнёў, Віталь Лісіцкі, Арцём Старагародскі, Эдуард Ціхмейструк (Украіна), Аляксандр Хацкевіч, Філіп Вайцяховіч, Ілля Шкурын, Алег Дулуб, Яўген Вяроўка, Дзмітрый Парэчын, Сяргей Міхайлаў (Беларусь), Беньямін Вярбіч (Славенія) і іншыя.

Не маўчыце! Цяпер гінуць ні ў чым не вінаватыя дзеці, жанчыны і старыя. Нам неабходна спыніць генацыд украінскага народа. Міжнародная Антываенная дэкларацыя спартсменаў — адзіны голас спартыўнай супольнасці супраць жахаў, якія развязала расійская ўлада.

Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартсменаў! Пакінуць свой подпіс пад дэкларацыяй можна па спасылцы.