Get Mystery Box with random crypto!

Іван Ганін, беларускі кікбаксёр, распавёў, чаму вырашыў падпіс | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Іван Ганін, беларускі кікбаксёр, распавёў, чаму вырашыў падпісаць міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

Са жніўня 2020 года я выказваю сваю нязгоду з тым, што адбываецца ўнутры маёй краіны. Шмат усяго адбылося за апошнія паўтара гады. Маё жыццё і маё мысленне вельмі моцна змяніліся. Мне сорамна, што многія рэчы і падзеі я прапускаў праз пальцы. За гэта мы ўсё і паплаціліся. Здавалася, што ўжо мала што магло "здзівіць". Нават прабіццё чарговага "дна" стала штодзённым.

Але 24 лютага ўсё памянялася. Жахі, якія мы адчулі, выйшлі на новы ўзровень і памножыліся ў некалькі разоў. Адна суседняя дзяржава напала на іншую. Фашызм прыйшоў праз 77 гадоў зусім з іншага боку. А з тэрыторыі маёй краіны да гэтага часу ляцяць ракеты па брацкаму народу. Купка бандытаў, якія захапілі ўладу ў Беларусі, гатовая на ўсё, абы «дзень прастаяць ды ноч пратрымацца».

У мяне няма ніякіх ілюзій, хто ёсць зло.

Я ведаю, што петыцыі і лісты не спыняць вайну і кровапраліцце, але веру, што сумарна ўсе антываенныя ініцыятывы паскораць перамогу дабра над злом. Менавіта таму я падпісаў Антываенную дэкларацыю.
Для мяне таварыства падзялілася на людзей і фашыстаў. І, паводле беларускага вопыту, спісы вельмі дапамагаюць даведацца, хто ёсць хто насамрэч. Варыянту «пасярэдзіне» ужо няма. За спартсменаў, якія асуджаюць вайну, трэба змагацца. А маўклівых ніхто не выцягне.

Спасылка на міжнародную Антываенную дэкларацыю спартыўнай супольнасці тут.