Get Mystery Box with random crypto!

Самбісты падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсме | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Самбісты падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Беларуская самбістка Анастасія Архіпава і ўкраінскі самбіст Вадзім Бурчак далучыліся да Антываеннай дэкларацыі. Анастасія з'яўляецца 3-разовай чэмпіёнкай свету, 2-разовай чэмпіёнкай Еўропы і сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў. Вадзім — 2-разовы прызёр чэмпіянатаў свету, 3-разовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, 2-разовы ўладальнік Кубка свету, майстар спорту Украіны міжнароднага класа.

Нагадаем, раней міжнародную Антываенную дэкларацыю падпісаў беларускі самбіст Сцяпан Папоў.

Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці супраць вайны ва Ўкраіне. Падпісаць дэкларацыю можна па спасылцы.