Get Mystery Box with random crypto!

Украінская біятланістка Крысціна Дзмітрэнка стала яшчэ адной с | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Украінская біятланістка Крысціна Дзмітрэнка стала яшчэ адной спартсменкай, якая абараняе Украіну ад расійскіх захопнікаў.

Чэмпіёнка юнацкіх Алімпійскіх гульняў змяніла біятлонную вінтоўку на ваенны аўтамат. Вось як яна пракаментавала свой учынак:

Я ніколі ў жыцці не магла падумаць, што ўсё так будзе. Ніхто не мог падумаць. Але ў мяне няма страху перад ворагам. Страляю я ўмела, таму ў акупантаў не будзе шанцаў. Хай я часова і змяніла сваю вінтоўку для біятлона на аўтамат, але якую б зброю ні трымала ў сваіх руках — знаходжуся на спаборніцтвах або ў войску — я буду стаяць да канца! Перамога абавязкова будзе за намі!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд