Get Mystery Box with random crypto!

Былы брамнік Дынама і Дняпра атрымаў кантузію пад Лісічанскам, | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Былы брамнік Дынама і Дняпра атрымаў кантузію пад Лісічанскам, будучы ў шэрагах ВСУ.

51-гадовага ўраджэнца Кіева ўдалося шпіталізаваць толькі праз тры дні пасля ранення. Святаслаў быў на перадавой, у эпіцэнтры баявых дзеянняў паблізу Лісічанска.

Сірота запісаўся добраахвотнікам у войска, папярэдне эвакуяваўшы сям'ю на захад Украіны.

Былы аднаклубнік Сіроты па "Дняпры" Уладзімір Шаран распавёў пра тое, што адбылося:

На жаль, падчас варожых абстрэлаў яго сур'ёзна кантузіла. На працягу трох дзён ён адчуваў сябе вельмі дрэнна, аднак праз упартыя баі шпіталізаваць яго і іншых параненых было вельмі складана. Але ў рэшце рэшт Святаслава ўдалося перавезці ў Дняпро — спачатку ён трапіў у бальніцу, а затым быў пераведзены ў ваенны шпіталь.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд