Get Mystery Box with random crypto!

Алімпійскі чэмпіён, украінскі спартсмен і палітык Жан Белянюк | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Алімпійскі чэмпіён, украінскі спартсмен і палітык Жан Белянюк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў!

Жан — украінскі барэц грэка-рымскага стылю, алімпійскі чэмпіён Токіо 2020, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года, двухразовы чэмпіён свету і трохразовы чэмпіён Еўропы.

На гэты момант ужо больш за 200 прадстаўнікоў спорту далучыліся да Антываеннай дэкларацыі. Сярод іх зоркі спорту Украіны, Беларусі, Славеніі і іншых краін.

Наша мэта — аб'яднаць галасы спартыўнай супольнасці, якія асуджаюць ваенную агрэсію ва Украіне. Важны кожны подпіс, бо толькі разам мы можам дабіцца шмат!

Далучайцеся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі па спасылцы

Слава Украіне!