Get Mystery Box with random crypto!

Больш за 200 прадстаўнікоў спорту падпісалі міжнародную Антыва | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Больш за 200 прадстаўнікоў спорту падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю!

Усё больш спартсменаў заяўляюць аб сваім непрыняцці вайны ва Украіне і падпісваюцца пад патрабаваннямі вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Сярод іх такія зоркі спорту, як Жан Белянюк, алімпійскі чэмпіён Токіо 2020, Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы па самба, Беньямін Вербіч, славенскі футбаліст, Андрэй Варонін, украінскі футбаліст і трэнер, і многія іншыя.

Поўны спіс тых, хто падпісаў Антываенную дэкларацыю, вы можаце знайсці па спасылцы

Калі ваша імя не з'явілася ў афіцыйным спісе, просім звярнуцца ў наш чат-бот у тэлеграм: @bssfbot

Разам мы мацнейшыя!