Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская прайшла медкамісію і атрымал | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская прайшла медкамісію і атрымала спаборніцкую ліцэнзію ў Польшчы.

Вось што яна распавяла аб сваёй падрыхтоўцы:

Я радая, што атрымала ліцэнзію, таму што з ёй змагу нарэшце выступаць на спаборніцтвах. Цяпер чакаю прапаноў па стартах і працягваю сваю падрыхтоўку. На дадзены момант мы яшчэ нават не пачалі змяншаць нагрузку, але ўжо паступова будзем пачынаць, каб да спаборніцтваў паспрабаваць падысці ў добрай форме. Сезон будзе непрадказальны, таму што я змяніла трэнера і, натуральна, змянілася ўся трэніровачная праграма. І, безумоўна, 9 месяцаў без спаборніцтваў — гэта не самае лепшае, што можа быць у жыцці спартсмена. Таму я не чакаю нейкіх супер-вынікаў з першых стартаў, але планую разбягацца ад старту да старту.

Нагадаем, зімовы сезон Крысціна прапусціла якраз з-за адсутнасці ліцэнзіі на выступы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд