Get Mystery Box with random crypto!

У баях з расійскімі захопнікамі загінуў украінскі баксёр Вікта | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

У баях з расійскімі захопнікамі загінуў украінскі баксёр Віктар Паняценка.

Аб гэтым паведаміла Федэрацыя бокса Украіны:

Чарговая трагічная вестка з фронту. 15 траўня ў баі з расейскімі акупантамі загінуў баксёр з Запарожжа, марскі пехацінец Віктар Паняценка… Федэрацыя бокса Украіны выказвае шчырыя спачуванні сям'і Віктара. Вечная памяць.

Віктар Паняценка нарадзіўся ў Запарожжы. З 8 гадоў займаўся боксам, мае першы разрад па гэтым відзе спорту, сярэбраны прызёр Кубка Украіны. Правёў 120 паядынкаў, амаль 100 з іх атрымаў перамогу. Удзельнік у лізе кулачных баёў Lucky Punch

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд