Get Mystery Box with random crypto!

Кацярына Сныціна ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу 'О, спорт! Ты — мі | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Кацярына Сныціна ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мір!" распавяла аб пераменах у беларусах, вайне і матывацыі змагацца.

Сабралі для вас самае цікавае:

За гэтыя два гады паказалі сваё сапраўднае аблічча тыя, хто паўстаў супраць рэжыму, і тыя, хто падтрымлівае рэжым. І, вядома, ёсць такія людзі, якія аддаюць перавагу быць з краю. Чакаць, што мы ўбачым іх сапраўдны твар, не варта — ужо ўсё паказалі.

У пачатку лютага ў мяне быў такі перыяд, калі я не бачыла, што рабіць далей, як рухацца наперад, каб наблізіць нашу перамогу. Адчувала, што ўсё заціхае. Але сітуацыя з вайной лімітава разварушыла і, мне здаецца, дазволіла нам зрабіць яшчэ адзін крок да перамен у Беларусі. Мяне цешыць, што я вярнулася ў рэжым дужання.

І я яшчэ хачу дадаць: беражыце сябе і займайцеся здароўем, таму што мы павінны перажыць дваіх дзядоў. Мяне часта пытаюцца, калі ўсё гэта скончыцца. Не ведаю, сапраўды, але пры самым горшым раскладзе мы дзядоў перажывём.

Я ведаю, супраць каго мы ўсе змагаемся — супраць Лукашэнкі, супраць ягонай каманды. Але важна пры гэтым разумець, завошта мы змагаемся. Думка, што ідзе бітва не проста супраць кагосьці, а для чагосьці, за штосьці, дае больш энергіі і матывацыі. Для чаго? Каб жыць у свабоднай Беларусі, не ў той, у якой мы былі ўсе гэтыя гады.

Поўнае інтэрв'ю з беларускай баскетбалісткай можна прачытаць па спасылцы