Get Mystery Box with random crypto!

Кацярына Сныціна і BSSF запрашаюць далучыцца да Віленскага паў | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Кацярына Сныціна і BSSF запрашаюць далучыцца да Віленскага паўмарафону!

29 мая, у гэтую нядзелю, у Вільні пройдзе паўмарафон пад назвай "We Run Vilnius".

Свабодная спартсменка, беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна прыме ў ім удзел і запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца!

Я буду ўдзельнічаць! Таму што хачу такім спосабам сказаць "дзякуй" гораду за тое, што магу адчуваць сябе тут калі не як дома, то хаця б у бяспецы. Калі не як дома, то хаця б мець месца, дзе знаходзіцца вялізная колькасць маіх сяброў і самых розных выдатных беларусаў. За гэтыя пачуцці я ўдзячная Вільні

Дыстанцыя, якую выбрала Кацярына, — 5 кіламетраў. Вы можаце далучыцца да яе або выбраць любую дыстанцыю, якая прыйдзецца вам даспадобы.

Спасылку на рэгістрацыю на паўмарафон можна знайсці тут. За ўсімі падрабязнасцямі таксама можна сачыць у акаўнце Кацярыны

Калі ж вы не хочаце бегчы, але гатовы падтрымаць свабодную спартсменку, прыходзьце 29 мая ў 13:30 на Кафедральную плошчу.

Давайце разам падзякуем Вільні за падтрымку беларусаў!