Get Mystery Box with random crypto!

Экс-генеральны сакратар Федэрацыі самба Мексікі Габрыэль Мерка | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Экс-генеральны сакратар Федэрацыі самба Мексікі Габрыэль Меркадэр падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Габрыэль Меракдэр — панамерыканскі прызёр самба, двухразовы чэмпіён Мексікі па баявым самба. Раней займаў пасаду генеральнага сакратара Федэрацыі самба Мексікі.

Яшчэ ў 2016 годзе Габрыэль наведаў Украіну з візітам з мэтай пачаць супрацоўніцтва паміж Мексікай і Украінай у вобласці самба.

Антываенная дэкларацыя спартсменаў — гэта аб'яднаны голас спартыўнай супольнасці, якая выстаўляе патрабаванні аб спыненні ваенных дзеянняў ва Украіне, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і пакаранні ўсіх вінаватых у ваеннай агрэсіі з боку Расіі.

Вы таксама можаце далучыцца да Антываеннай дэкларацыі! Паставіць свой подпіс можна па спасылцы