Get Mystery Box with random crypto!

У баях за Марыупаль загінуў чэмпіён Украіны па кікбоксінгу і ч | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

У баях за Марыупаль загінуў чэмпіён Украіны па кікбоксінгу і чэмпіён свету па тайскім боксе, вайсковец асобнага атрада спецыяльнага прызначэння «Азоў» Нацгвардыі Аляксей Янін.

Аляксей сустрэў поўнамаштабнае ўварванне расійскіх акупантаў на ўсход Украіны і быў адным з тых герояў, якія мужна абаранялі горад-герой Марыупаль. У ноч з 6 на 7 красавіка ў баях ён загінуў.

Пра гэта паведамляе Міністэрства моладзі і спорту Украіны:

У Аляксея засталіся жонка Тамара і сын Назарый. Выказваем самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім, Героі не паміраюць. Успомнім хвілінай маўчання ўсіх украінцаў, якія аддалі сваё жыццё, усіх, хто ваяваў, усіх вайскоўцаў, мірных жыхароў і дзяцей.

Нагадаем
, раней Спартыўны камітэт Украіны стварыў сайт "Анёлы спорту", прысвечаны загінулым спартсменам у вайне з Расіяй.