Get Mystery Box with random crypto!

Як паскорылася дэградацыя беларускага спорту пасля пачатку вай | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Як паскорылася дэградацыя беларускага спорту пасля пачатку вайны?

"Наша ніва" зрабіла вялікі аналіз таго, што зараз адбываецца ў беларускім спорце. Убачыць весь матэрыял можна па спасылцы, а мы вылучылі для вас галоўнае:

Забарона на выступ у топ-турнірах

Лёгкаатлетаў выкраслілі з пратаколаў Дыяментавай лігі, гандбалісты, баскетбалісты ды хакеісты развіталіся з выступамі не толькі ў Лізе чэмпіёнаў, але і ў спаборніцтвах менш статуснага рангу, плыўцоў выкінулі з еўрапейскіх басейнаў ды турніраў ISL, біятланістаў прыбралі з турніраў пад эгідай IBU — і гэта далёка не канец.

Дэкласацыя інстытута зборных

Палітычная ізаляцыя краіны зачыніла перад атлетамі шмат якія дзверы. Да таго ж паставіла перад выбарам: альбо пагаджацца на таксічнае прадстаўніцтва краіны ды забяспечваць уласны дабрабыт, альбо захоўваць чыстым сумленне і праяўляць адэкватную грамадзянскую пазіцыю. Хай сабе потым на табе як спартсмене паставяць крыж.

Фэйкавая канкурэнцыя

Па-першае, «палітычная селекцыя» выкрэслівае яшчэ да стартаў тых, хто нейкім чынам выказаў сваю нязгоду з паводзінамі Беларусі падчас вайны. Па-другое, фінансавы складнік турніраў не вабіць зорак, што прызвычаіліся да сур'ёзных заробкаў. Пытанне, хто будзе гробіць сябе за такі прызавы фонд ды ганаровую грамату ад міністра Кавальчука, калі прыватнымі фітнэс-заняткамі спартсмен больш заробіць за тыдзень?

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд