Get Mystery Box with random crypto!

ШУКАЕМ 'ЛАСТАЎКУ' ДЛЯ БАЙЦОЎ УЗБРОЕННЫХ СІЛ УКРАІНЫ Зварот да | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

ШУКАЕМ "ЛАСТАЎКУ" ДЛЯ БАЙЦОЎ УЗБРОЕННЫХ СІЛ УКРАІНЫ

Зварот да дыяспары ў Літве і Польшчы.

Сябры, да нас звярнуліся нашыя калегi спартоўцы, якія зараз служаць у шэрагах ЗСУ на перадавой з просьбай аказаць дапамогу ў набыцці пікапа. Патрэба вельмі тэрміновая.

Попыт на такія машыны зараз высокі, паколькі іх выкарыстоўваюць для розных мэтаў у районах, дзе адбываюцца ваенныя дзеянні. Знайсці годны пікап сапраўды складана.

На дадзены момант мы маем толькі 6000 еўра для набыцця, але за такія грошы знайсці пікап у больш менш годным стане зусім няпроста. Мы шукаем пікап у районах Вільні ці Варшавы, дызель, не старэйшы за 2007 год. Калі вы ці вашыя знаемыя гатовыя прадаць сваю "ластаўку" з значным дысконтам, просім звярнуцца да нас з інфармацыяй у чат-бот: @bssfbot ці на пошту: bssfbel@gmail.com
Пікап будзе перададзены ЗСУ у бліжэйшыя дні. Ваша
зніжка будзе разглядацца як данат з афіцыйным пісьмовым пацверджаннем!

Давайце разам дапаможам смелым украінцам у гэтай цяжкай барацьбе!

Падтрымаць BSSF можна па спасылцы