Get Mystery Box with random crypto!

Амерыканскі двухразовы алімпійскі чэмпіён Эштан Ітан падпісаў | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Амерыканскі двухразовы алімпійскі чэмпіён Эштан Ітан падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў, якую ініцыяваў BSSF!

Эштан — амерыканскі лёгкаатлет і мнагаборац, Алімпійскі чэмпіён 2012 і 2016 гадоў і пяціразовы чэмпіён свету.

Мы ўдзячныя кожнаму спартсмену, хто заяўляе аб сваёй пазіцыі і падпісваецца пад патрабаваннямі Антываеннай дэкларацыі. Вайна павінна быць неадкладна спынена, войскі павінны быць выведзены з тэрыторый Украіны і Беларусі, а ўсе вінаватыя павінны панесці справядлівае пакаранне.

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту і хочаце падтрымаць аб'яднаны голас спартыўнай супольнасці па ўсім свеце, паставіць подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй можна па спасылцы