Get Mystery Box with random crypto!

ГАНЬБА БЕЛАРУСКАГА СПОРТУ Беларускія трэнеры-пяціборцы Нырцо | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

ГАНЬБА БЕЛАРУСКАГА СПОРТУ

Беларускія трэнеры-пяціборцы Нырцова Алена і Татур Серафіма вырашылі паказаць усяму свету сваю ганебную пазіцыю. Яны сфатаграфаваліся на Краснай плошчы ў футболках з рашысцкім сімвалам "Z".

Дзіяна Германовіч, вядучая ютуб-канала і тыктока "Беларусь галаўнога мозгу", якая раней трэніравалася ў Нырцовай, каментуе:

Такой ганьбы я ніколі не адчувала ў сваім жыцці. Гэтая жанчына была мне як маці: пяць гадоў яна выхоўвала мяне, навучала. А цяпер я адчуваю, нібы гэты факт біяграфіі запэцканы брудам і знявагай. Алена Якаўлеўна заўсёды адрознівалася, мякка кажучы, своеасаблівымі ўчынкамі, але каб быць мраззю, якая ўсміхаецца смерцям тысяч нявінных людзей...

Мы былі сяброўкамі з Серафімай. Сіма, як жа так? Бо яшчэ год таму ты падтрымлівала і хваліла мой унёсак у барацьбу з рэжымам. То бок, ты супраць Лукашэнкі, але за генацыд? Наколькі ж ты дурная, аказваецца, і крывадушная. Няўжо ты думаеш, што і сапраўды выбрала больш "выгадны" бок?

Мне сорамна, што некалі нас нешта звязвала. Сорамна, што мы трэніраваліся бок аб бок. Вы — ганьба сучаснага пяцібор'я. Ганьба Беларусі. Ганьба маіх успамінаў.

Але адмыцца вы не зможаце. Ніколі. Ад крыві нявінных, ад пагарды навакольных, ад уласнага сумлення перад сьмяротным одрам.