Get Mystery Box with random crypto!

Свабодная спартсменка Карына Казлоўская на чэмпіянаце Польшчы | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Свабодная спартсменка Карына Казлоўская на чэмпіянаце Польшчы заняла першае месца ў кваліфікацыі і срэбра і бронзу ў камандах.

Мы спыталі ў лучніцы пра яе уражанні ад спаборніцтваў і планы на будучыню:

Вынік добры, я ўзяла срэбра ў камандзе з дзяўчынкамі, але мы прайгралі золата ў перастрэлцы, калі ўсё залежыць ад адной удачы. Не сказаць, што тут досвед і дасягненні гралі ролю. Я за гэта вельмі не люблю перастрэлкі. Таксама мы ўзялі бронзу ў міксе, дзе страляюць хлопец з дзяўчынай.

Я задаволеная выступам. Вядома, думала, што ў індывідуальным я займу больш высокае месца, але як атрымалася, так атрымалася. Цяпер у мяне будзе перапынак даўжынёй у месяц, буду трэніравацца, паспрабую ўзяць тыдзень адпачынку, таму што за сезон стамілася, ён атрымаўся вельмі насычаным па спаборніцтвах і па медалях.

Па кваліфікацыі я была першай. У Польшчы, як і ў Беларусі, глядзяць на гэты вынік для адбораў, для складання нацыянальнай каманды.

Цяпер збіраюся пайсці ў залу, каб рыхтавацца да наступнага года. Дзякуючы трэнажорнай зале зніжаецца рызыка траўмаў, ператамлення. У наступным годзе чэмпіянат свету ліцэнзійны, на якім трэба будзе добра выступіць, каб паехаць на Алімпійскія гульні, потым будуць Еўрапейскія гульні, да іх таксама буду рыхтавацца.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд