Get Mystery Box with random crypto!

Свабодны спартсмен Юрый Булат правёў семінар для нацыянальнай | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Свабодны спартсмен Юрый Булат правёў семінар для нацыянальнай зборнай Фінляндыі па кікбоксінгу.

Юрый Булат — шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па тайскім боксе і кікбоксінгу, а цяпер вядомы трэнер. Яшчэ ў 2020 годзе ён падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў Беларусі супраць гвалту і за новыя выбары.

Ён падзяліўся ў сваім Instagram уражаннямі ад семінара:

У мінулыя выходныя я быў у Фінляндыі ў горадзе Hämeenlinna, дзе праводзіў семінар для нацыянальнай зборнай ФІнляндыі па кікбоксінгу. Гэта было весела і з добрым настроем. Спадзяюся, што мае веды і досвед будуць карыснымі для спадарства. Дзякуй за запрашэнне і добрую кампанію, сябры!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд