Get Mystery Box with random crypto!

'Спорт — гэта палітыка, і трэба забыць, што ён па-за ёй' Воль | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

"Спорт — гэта палітыка, і трэба забыць, што ён па-за ёй"

Вольга Саладуха, народная дэпутатка Украіны і старшыня Федэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны, выказалася наконт удзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе:

Я з першых дзён прытрымлівалася пазіцыі, што трэба ціснуць на міжнародныя органы і адхіліць расейскіх спартоўцаў ад усіх міжнародных спаборніцтваў. Мы памятаем, як на Паралімпійскіх гульнях яны ішлі са сцягам, але наш уплыў спрацаваў. Потым была трагедыя ў Бучы, Гастомелі, Ірпені... І тады нас быццам бы пачулі, сказалі, што "трэба адхіліць расейскіх і беларускіх спартоўцаў, іх не павінна быць ні ў якім відзе спорту".

Але праз некаторы час мы пачулі крытыку з ААН, што мы ўмешваемся ў спорт, а ён павінен быць без палітыкі. Зараз ужо ўсе зразумелі, што спорт — гэта прамая палітыка, і трэба забыць, што ён па-за ёй.

Я была на шматлікіх сустрэчах, у прыватнасці, на еўрапейскім узроўні, якія тычыліся санкцый супраць агрэсараў. Мы будзем прасіць правесці слуханні ў камітэтах Еўрапарламента, у прыватнасці, з удзелам прадстаўнікоў МАК, еўрадэпутатаў, НАК Украіны, спартыўнай грамадскасці.

Я супраць байкоту Алімпіяды, нам трэба ехаць у Парыж і дэманстраваць наш сцяг. Калі Вадзім Гутцайт прыязджаў да нас на Еўрапейскія гульні, ён казаў, што ў яго была сустрэча з Еўрапейскімі алімпійскімі камітэтамі, і, маўляў, яны нас чуюць. Але 26 ліпеня будзе чарговае пасяджэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта, дзе мы паглядзім, наколькі нас пачуюць.

Крыніца: Informator

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд