Get Mystery Box with random crypto!

МАК пазбавіў Лондан права на правядзенне адборачных спаборніцт | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

МАК пазбавіў Лондан права на правядзенне адборачных спаборніцтваў да Алімпійскіх гульняў 2024 года.

Падставай стала пазіцыя ўрада Велікабрытаніі наконт беларускіх і расейскіх спартоўцаў: ад іх патрабуецца падпісаць дэкларацыю аб нейтралітэце для ўдзелу. Яны павінны былі заявіць, што не падтрымліваюць вайну ва Украіне і расейскае кіраўніцтва, а таксама адмовіцца ад дзяржаўнага фінансавання. Міжнародны алімпійскі камітэт назваў гэта дыскрымінацыяй.

Лондан быў павінен прыняць кваліфікацыйныя турніры на летнія Гульні-2024 па брэйк-дансе, скейтбордынгу, спартыўным скалалажанні і веламотакросе. Які горад прыме турніры замест Лондана, МАК пакуль не аб'явіў.

У МАК падкрэслілі, што іх палітыка ў дачыненні да беларускіх і расейскіх спартоўцаў у тым, што яны павінны выступаць як нейтральныя ўдзельнікі, не мець сувязей з узброенымі сіламі і не рабіць заяў у падтрымку расейскага ўварвання ва Украіну.

Крыніца: The Times

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд