Get Mystery Box with random crypto!

Юныя данецкія роварысты атрымалі новую экіпіроўку ад НАК Эстон | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Юныя данецкія роварысты атрымалі новую экіпіроўку ад НАК Эстоніі

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці разам з дабрачынным фондам Вольгі Саладухі пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэту Эстоніі перадалі юным спартоўцам Данецкага спецыялізаванага каледжа новую форму ад Nike.

Вось як каментуе падзею славутая лёгкаатлетка і народная дэпутатка Украіны Вольга Саладуха:

Мне ўдвая прыемна дапамагаць установе адукацыі з роднага горада. Спадзяюся, што пройдзе няшмат часу, і каледж зможа вярнуцца ў вызвалены Данецк, і мы ўсе разам яго павіншуем. А пакуль жадаю юным роварыстам сіл, энергіі, натхнення і перамог!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырую падзяку НАК Эстоніі, прэзідэнту камітэта Урмасу Сыырумаа, генсакратару Сіму Суклесу, кампаніі Nike, фонду "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі", а таксама ўсім сябрам і партнёрам.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд