Get Mystery Box with random crypto!

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі дапусціла расейскіх і беларус | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі дапусціла расейскіх і беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў пад нейтральным сцягам.

Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт FIG.

Удзел асобных нейтральных спартоўцаў з Беларусі і рф будзе суправаджацца некалькімі мерамі, якія будуць апісаны ў спецыяльных правілах, накіраваных на забеспячэнне строгай адпаведнасці патрабаванням нейтральнасці. Любы спартовец, жадаючы атрымаць статут індывідуальнага нейтральнага спартоўца, павінен падаць заяву ў FIG у адпаведнасці з правіламі.

Спартоўцы, якім дадзены гэты статус, будуць мець права ўдзельнічаць у спаборніцтвах FIG з 1 студзеня 2024 года.

Крыніца: FIG

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд