Get Mystery Box with random crypto!

Уладзіслаў Вашчук, былы футбаліст зборнай Украіны, кіеўскага Д | Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Уладзіслаў Вашчук, былы футбаліст зборнай Украіны, кіеўскага Дынама і маскоўскага Спартака, уступіў у шэрагі Нацыянальнай гвардыі Украіны.

У сваім Інстаграм-акаўнце ён распавёў пра тое, што ўжо быў накіраваны на сваё першае баявое заданне.

Вось што Уладзіслаў гаворыць пра сваё рашэнне:

Не думаў, што самым частым пытаннем будзе пытанне маёй асабістай матывацыі, але адкажу — таму што ў мяне ёсць жаданне дапамагчы сваёй краіне ў цяжкі час. Думаў, што гэта ўсім зразумела. Так, я шмат займаўся валанцёрствам, дапамагаў вайскоўцам, але ў пэўны момант адчуў, што дабрачынныя акцыі, сродкі, якія пералічваюцца ў ЗСУ і г.д. — гэтага недастаткова.

Так, я ўсяго толькі маленькі вінцік у вялікім механізме, але раблю тое, што лічу патрэбным. Высунутая адной з расейскіх гаўнакрыніц версія пра тое, што "увлечение нацистской идеологией привело этого странного персонажа в ряды вооруженных формирований киевского режима" (с), хоць і шакуе сваёй крэатыўнасцю, смеласцю здагадак і высноваў, таксама, вядома, заслугоўвае ўвагі. Няхай так і будзе, калі лягчэй успрымаць гэтую інфармацыю.